Беларуская Служба

Разведка Паўднёвай Карэі пацвердзіла ўзяцце ўкраінцамі ў палон двух салдат КНДР

12.01.2025 17:48
Аб узяцці ў палон двух салдат КНДР 11 студзеня паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. 
Адзін з палонных паўночнакарэйскіх салдатаў крыніца: x.com/ZelenskyyUa

Двое паўночнакарэйскіх салдат былі ўзяты ў палон у Курскай вобласці 9 студзеня, пацвердзіла Нацыянальная разведвальная служба Паўднёвай Карэі. Адзін з палонных на допыце заявіў, што прыбыў у Расію ў лістападзе і прайшоў ваенную падрыхтоўку ў расійскіх войсках. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap у нядзелю, 12 студзеня.

Палонны вайсковец таксама прызнаў, што паўночнакарэйскія салдаты «панеслі значныя страты», удзельнічаючы ў вайне супраць Украіны на баку Расіі. Акрамя таго, разведка Рэспублікі Карэя пацвердзіла дадзеныя Украіны аб тым, што спачатку салдат КНДР лічыў адпраўку ў Расію ваеннымі вучэннямі, і толькі пасля прыбыцця зразумеў, што яго адпраўляюць у зону баявых дзеянняў. Адзін з двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў перад тым, як трапіць у палон, не атрымліваў ежы і вады на працягу чатырох-пяці дзён, паведаміла Нацыянальная разведвальная служба Паўднёвай Карэі.

Аб узяцці ў палон двух салдат КНДР 11 студзеня паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, дастаўленыя ў Кіеў палонныя «размаўляюць са следчымі СБУ».

Украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што захоп паўночнакарэйскіх салдат быў няпростай задачай. «Звычайна расіяне і іншыя ваенныя з Паўночнай Карэі дабіваюць параненых і робяць усё, каб не засталося доказаў удзелу яшчэ адной дзяржавы ў вайне супраць Украіны»,  — зазначыў Уладзімір Зяленскі.

вс